Якуб колас летам чытаць

Якуб Колас — Лета

Прыйшло і лета. Куды ні глянь – усюды зелена, усё расце, усё наліваецца. Лісце на дрэвах вырасла ва ўвесь рост свой і весела трапечацца на сонцы. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом і цягнецца па краях поля, як разак, пастаўлены зубамі ўгору. Кусты арэшніку, рабіны, чаромхі густа разрасліся ўнізе і далёка параскідалі свае зялёныя галіны. Так зелена, так густа, што, здаецца, не пралезеш у лес! Птушкі аж глушаць сваімі галасамі, сваім шчэбетам. Некаторыя, раннія, ужо вывелі дзетак і клапатліва шчабечуць каля сваіх гняздзечак, як нянькі каля калыскі. Колькі кветак, колькі ўсялякіх матылёчкаў, мошак і пчолак! У паветры стаіць бясконца шум і звон ад іх крылляў.
Поле пакрылася зеленню. Ужо выплыў авёс, ячмень; цягнуцца палоскі гароху з харошанькімі, чырвоненькімі і бледненькімі, кветачкамі. Там відаць зялёненькія стужкі лёну з сіненькімі галоўкамі; бялее грэчка, наліваецца жыта і ціха шарасціць у полі сваімі сярэбранымі каласкамі. Як слаўна глядзець на гэтыя вузкія стужкі-палоскі крэсцьянскага збожжа, як свежы ветрык калыша, вядзе з імі невядомыя, спакойныя рэчы! Жаваранкі рассыпаюцца над імі песнямі, кружачыся ў небе.
Зялёнаю шырокаю паласою, заросшаю месцамі лазою, круглымі зараслямі маладога дубняку, каторых завуць астраўцамі, раскінуўся луг паабапал рэчкі. Густая высокая трава, як мора, калышацца на ветру. А кветак, кветак! Якога толькі колеру не найдзеш тут кветак! Мільёны пчолак, чмялёў уюцца над імі са звонам і шумам. Так і цягне на прывольны луг, дзе так многа кветак, птушак, усякіх конікаў і матылёчкаў, песень, шуму і звону, дзе так прахладна патыхае чысты, свежы ветрык.
Шчыраю рукою ўбрала лета ўвесь божы свет.

Читайте также:  Чем кормят свиней летом

Источник

БЕЛАРУСКАЯ ПАЛІЧКА

Прыйшло і лета. Куды ні глянь – усюды зе́лена, усё расце, усё наліваецца. Лісце на дрэвах вырасла ва ўвесь рост свой і весела трапечацца на сонцы. Весела пазірае стары лес, што разросся за сялом і цягнецца па краях поля, як разак, пастаўлены зубамі ўгору. Кусты арэшніку, рабіны, чаромхі густа разрасліся ўнізе і далёка параскідалі свае зялёныя галіны. Так зелена, так густа, што, здаецца, не пралезеш у лес! Птушкі аж глушаць сваімі галасамі, сваім шчэбетам. Некаторыя, раннія, ужо вывелі дзетак і клапатліва шчабечуць каля сваіх гняздзечак, як нянькі каля калыскі. Колькі кветак, колькі ўсялякіх матылёчкаў, мошак і пчолак! У воздусе стаіць бясконца шум і звон ад іх крылляў.

Поле пакрылася зеленню. Ужо выплыў авёс, ячмень; цягнуцца палоскі гароху з харошанькімі, чырвоненькімі і бледненькімі кветачкамі. Там відаць зялёненькія стужкі лёну з сіненькімі галоўкамі; бялее грэчка, наліваецца жыта і ціха шарасціць у полі сваімі сярэбранымі каласкамі. Як слаўна глядзець на гэтыя вузкія стужкі-палоскі крэсцьянскага збожжа, як свежы ветрык калыша, вядзе з імі невядомыя, спакойныя рэчы! Жаваранкі рассыпаюцца над імі песнямі, кружачыся ў небе.

Зялёнаю шырокаю паласою, заросшаю местамі лазою, круглымі зараслямі маладога дубняку, каторых завуць астраўцамі, раскінуўся луг паабапал рэчкі. Густая высокая трава, як мора, калышацца на ветру. А кветак, кветак! Якога толькі колеру не найдзеш тут кветак! Мільёны пчолак, чмялёў уюцца над імі са звонам і шумам. Так і цягне на прывольны луг, дзе так многа кветак, птушак, усякіх конікаў і матылёчкаў, песень, шуму і звону, дзе так прахладна падыхае чысты, свежы ветрык.

Шчыраю рукою ўбрала лета ўвесь Божы свет.

Читайте также:  Размножение барбариса отводками летом

1907
Тэкст падаецца паводле выдання: Якуб Колас. Т. 5

© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая

Источник

Якуб Колас

Главная

Лецейка ты, лета,
Гучна песня спета,
Весела было!
Бралі поўнай чарай
Шчодрасць тваю, дары —
Сонца і святло.
Цешыла ты дзетак
Ды ласкава гэтак —
Матчынай рукой,
Воляй маладою,
Цёплаю вадою,
Чыстаю ракой,
Полем і лясамі,
Спевам — галасамі
Ясных дзён тваіх.
Мыла іх расою,
Сонцавай касою
Уцірала іх.
. Чарай асалоду
Чэрпалі, як воду,
Поўнаю, за край.
Залатое лета!
Дык прымі ж за гэта
Шчырае «бывай»!

На лузе

Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.

Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша —
Конікі трашчаць.

Ў лозах шчэбет не сціхае,
Шум стаіць і свіст,
Ў яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.

Спевам-гоманам і звонам
Поўніцца ўвесь луг,
I дрыжыць над ім, зялёным,
Жыватворчы дух.

У летні адпачынак

На століку маім ляжаць паперы,
Чарнільніца, як мачыха, стаіць.
А мне так хочацца зірнуць за дзверы,
На двор пайсці ды неба даль праверыць,
Агледзець хмар каралавую ніць.

Люблю я іх, люблю іх узнікненне
I вольны рух па сонечным шляху,
Іх шпаркі рост, купчастае адзенне,
Люблю глядзець, як неба сутарэнне
Узносіць іх кудлатую страху.

Чарнільніца мая глядзіць з дакорам
I думае, напэўна: «Ох, гультай!»
А я тады адказваю з пакорай:
«Я толькі пакурыць, вярнуся скора,
Хвіліначку, галубка, пачакай!»

I я за дзверы шусь! — I я на волі.
Такі табе навокала прастор!
Кучматы лес, утульны луг і поле.
Гляджу, што дзеецца ў блакітным доле,
I бачу — хмара ціснецца на бор.

Читайте также:  Летом сложно сдать квартиру

Іду ў лясок сачыць за хмарай гэтай.
Між сосен дзвюх калышацца гамак.
I чую я — гром глуха грымнуў дзе-та.
Я ў гамаку, — п’ю чары, слодыч лета,
Чарнільніца ж мне кажа там: — Лайдак!

Источник

Оцените статью