- Раіса Баравікова
- Сёньня Дзень народзінаў адзначае Захар Шыбека.
- Такое кароткае лета
- Лірыка
- Баравікова Раіса
- Варта пазнаёміцца:
- Казкі астранаўта
- Касмічныя падарожжы беларусаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту
- Баравікова Раіса
- Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка.
- для сярэдняга школьнага узросту
- Баравікова Раіса
- Казкі з гербарыя
- Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту
- Баравікова Раіса
- Дрэва для райскай птушкі
- лірыка
- Баравікова Раіса
- Вячэра манекенаў
- Апавяданні
- Баравікова Раіса
- Сад на капялюшыку каханай
- Лірыка
- Баравікова Раіса
- Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і к.
- Аповесці, казка
- Баравікова Раіса
- Люстэрка для самотнай
- Вершы, пераклады i драматычная паэма
- Баравікова Раіса
- Пад небам першага спаткання
- Лірыка
- Баравікова Раіса
- Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчык.
- Аповесць
- Баравікова Раіса
- Я з душы сваей вырвала слова…
Раіса Баравікова
Раиса Андреевна Боровикова (11 мая 1947, дер. Пешки Берёзовского района Брестской области) — белорусская писательница и поэтесса, главный редактор литературного журнала «Маладосць» (2002-2011).Окончила Литературный институт имени А. М. Горького. Работала редактором на киностудии «Беларусьфильм», затем — в газетах и журналах («Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Алеся», «Маладосць»).Выпустила поэтические сборники «Ромашковый берег», «Слушаю сердце», «Любовь», поэму «Барабара Радивил», по .
Раиса Андреевна Боровикова (11 мая 1947, дер. Пешки Берёзовского района Брестской области) — белорусская писательница и поэтесса, главный редактор литературного журнала «Маладосць» (2002-2011).Окончила Литературный институт имени А. М. Горького. Работала редактором на киностудии «Беларусьфильм», затем — в газетах и журналах («Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Алеся», «Маладосць»).Выпустила поэтические сборники «Ромашковый берег», «Слушаю сердце», «Любовь», поэму «Барабара Радивил», по которой была поставлена пьеса, книгу рассказов «Ужин манекенов». Переводила произведения с русского, украинского, польского языков.Нарадзілася ў сям’і служачага. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя». Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971—1972). У 1972—1977 г. — карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983—1988 г. — літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1996—2000 гадах намеснік, у 2000—2002 гадах галоўны рэдактар часопіса «Алеся». Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» (2002—2011). Супрацоўніца газеты «Літаратура і мастацтва» (2011—2012).Сябра СП СССР (з 1977).
На нашем книжном сайте Вы можете скачать книги автора Ра?сы Барав?ковой в самых разных форматах (epub, fb2, pdf, txt и многие другие). А так же читать книги онлайн и бесплатно на любом устройстве – iPad, iPhone, планшете под управлением Android, на любой специализированной читалке. Электронная библиотека КнигоГид предлагает литературу Ра?сы Барав?ковой в жанрах .
Источник
Сёньня Дзень народзінаў адзначае Захар Шыбека.
Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.
Такое кароткае лета
Лірыка
Баравікова Раіса
Выдавец: Мастацкая літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1981 by Баравікова Р.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
«Такое кароткае лета» — трэцяя кніга вершаў Раісы Баравіковай. Яе склалі вершы апошняга часу. Кніга складаецца з двух раздзелаў. У першым — роздум лірычнай гераіні пра час, пра чалавечы абавязак перад Радзімай, сваім народам. У другім — доля жанчыны, пошук чалавечага шчасця, уменне распарадзіцца ім. Сюды ўвайшлі вершы інтымна-лірычнага плану, ёсць тут чаканне i ростань закаханых.
Варта пазнаёміцца:
Казкі астранаўта
Касмічныя падарожжы беларусаў : для дзяцей сярэд. шк. узросту
Баравікова Раіса
Прыгодніцкія казкі Раісы Баравіковай – вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь – даўно палюбіліся юным чытачам. І вось – чарговая кніга казак, напісаных ад імя астранаўта-беларуса. Дзівосны, заманлівы і таемны свет далёкіх планет адкрыецца чытачу і, безумоўна, захопіць не толькі неверагоднымі прыгодамі герояў кнігі, але і цікавымі звесткамі пра асобныя зоркі і нават цэлыя сузор’і. Пісьменніца ўдала. Болей »
Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка.
для сярэдняга школьнага узросту
Баравікова Раіса
Мамурык — з далёкай планеты Мамурыі, каго адна знаёмая дзяўчынка пісьменніцы Раісы Баравіковай, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь назвала міжпланетным Пажарнікам, даўно спадабаўся юным чытачам. Новая кніга атрымала назву «Казачныя аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і іншых мамурыкаў». Але падзеі, апісаныя ў гэтай кнізе, разгортваюцца не толькі на Мамурыі. Мамуры і мамурыкі вельмі ўпадабалі нашу зямлю, і ў казачных аповесц. Болей »
Казкі з гербарыя
Для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту
Баравікова Раіса
Кніга вядомай беларускай пісьменніцы, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Раісы Баравіковай расказвае пра займальныя прыгоды фантастычна-казачнага героя Мупсякарнашжабулвака, які сам сябе называе вельмі коратка — Мупся. Ён — нябачны чалавечаму воку, і яго можна ўявіць кім заўгодна, нават чараўніком, таму што Мупся здатны на неверагодныя ўчынкі, але галоўнае не гэта. Мупся ўмее расказваць казкі, якія ён сам называе казкамі з г. Болей »
Дрэва для райскай птушкі
лірыка
Баравікова Раіса
Кніга лірыкі лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, вядомай пісьменніцы Раісы Баравіковай «Дрэва для райскай птушкі» — гэта вынік шматгадовай працы ў літаратуры тонкага лірыка, філосафа, грамадскага дзеяча і проста жанчыны, якая кахае і хоча быць каханай. Болей »
Вячэра манекенаў
Апавяданні
Баравікова Раіса
Апавяданні гэтага зборніка напісаны ў жанры псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямнога свету ён шукае у сваіх думках снег паралельны. Менавіта гэты, паралельны, свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свае творчыя фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя i вельмі праўдзівыя сюжэты на темы жыцця i смерці, кахання i расчараванняў. Болей »
Сад на капялюшыку каханай
Лірыка
Баравікова Раіса
Усім вядомы біблейскі сюжэт: Бог стварыу райскі сад, пасяліў у ім Адама i Еву. Еву спакусіў Гад, пасля чаго забаронены плод пакаштаваў i Адам, але гаворка ў дадзеным выпадку не пра грэх, а пра тое, што на Зямлі ў кожнага з нас ёсць свой сад. Для лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова i Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы вядомай паэтэсы Раісы Баравіковай гэты сад — «Сад на капялюшыку каханай». Які ён, хай мярку. Болей »
Дзве аповесці пра міжпланетнага Пажарніка і к.
Аповесці, казка
Баравікова Раіса
Завуць яго мамурык. І шукаць яго трэба на планеце Мамурыя, дзе заўсёды жылі і, напэўна, жывуць і цяпер — мамуры. Да гэтага трэба дадаць яшчэ адно. Калі я расказала пра яго знаёмай дзяўчынцы, яна адразу сказала, што мамурыкам яго завуць таму, што ён заўсёды знаходзіцца каля мамы. Але гэта няпраўда. Мама яго вечна непакоіцца: «Дзе ён? Дзе ён? Дзе ён?» І знайсці яго не так і проста. Болей »
Люстэрка для самотнай
Вершы, пераклады i драматычная паэма
Баравікова Раіса
У гэтай кнізе чытач знойдзе радкі: «Мне так шкада, што неўзаметку гады Афеліі прайшлі. » Жыццё рухаецца, i хто як не жанчына ўсёй сваёй трапяткой прыродай адчувае гэты няўтольны, а часам жорсткі pyx. Мінаецца маладосць, i ўсё большае смутку. Сама назва зборніка адлюстроўвае гэты праўдзівы смутак, шчыры жаль. Кнігу завяршае драматычная наэма «Барбара Радзівіл» — вострасюжэтны, гістарычны твор. «1545 год. У чэрвені месяцы ў Пятроў пост . Болей »
Пад небам першага спаткання
Лірыка
Баравікова Раіса
Раіса Баравікова — адна з самых яркіх прадстаўніц паэзіі яе пакалення. Нястрымная страснасць яе ранніх інтымных вершаў у апошні час спалучаецца з унутранай стрыманасцю, не губляе пры гэтым сілы пачуццяў i глыбіні разумення жыцця. У кнізе сабрана лепшае з творчага багажу паэтэсы. лаўрэата Літаратурнай прэміі імя А. Куляшова. Болей »
Галенчыны «Я», альбо Планета Цікаўных Хлопчык.
Аповесць
Баравікова Раіса
У фантастычнай аповесці расказваецца аб тым, як у неабсяжным і загадкавым Космасе жыхары планеты Цікаўных Хлопчыкаў нечакана адкрываюць новую планету Блакітная Зорка, на якой жыве дзяўчынка Галенка. Яна расказвае хлопчыкам гісторыі і казкі пра самыя цудоўныя чалавечыя якасці. Болей »
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org. Designed by plajster.com 2010 © all rights reserved.
Источник
Я з душы сваей вырвала слова…
13.05.2022 Виртуальные выставки, Ресурсы
Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Беларуская пісьменніца, перакладчыца.
Нарадзілася ў сям’і служачага. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя». Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971-1972). У 1972-77 гадах –карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983-88 гадах – літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1996-2000 гадах намеснік, у 2000-2002 гадах галоўны рэдактар часопіса «Алеся». Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» (2002-2011). Супрацоўніца газеты «Літаратура і мастацтва» (2011-2012).
Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1977).
Дэбютавала ў друку ў 1960 годзе. У зборніках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992) дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, долю жанчыны, пошук чалавечага шчасця. Эпізоды беларускай гісторыі адлюстраваны ў вострасюжэтнай драматычнай паэме «Барбара Радзівіл» (1992).
Самая істотная рыса паэтычнай творчасці – гранічная адкрытасць душы, прачулая музыка слова. Вершы і паэмы надзвычай эмацыянальныя, напоўненыя экспрэсіяй, вызначаюцца вытанчанасцю лірычных пачуццяў. Падсумаваннем яе творчай працы можна лічыць кнігі выбранай паэзіі «Сад на капялюшыку каханай» (1998), «Дрэва для райскай птушкі» (2007).
Аўтар аповесці «Кватарантка» (1980) пра моладзь, пошукі свайго месца ў жыцці. Выдала кніжку казак і апавяданняў для дзяцей «Галенчыны „Я“, альбо Планета Цікаўных Хлопчыкаў» (1990), зборнік апавяданняў «Вячэра манекенаў» (2002). Аўтар п’ес «Барбара Радзівіл» (паст. 1994), «Пятля часу» (1996). Перакладае з рускай, украінскай і польскай моў.
Літаратурная прэмія СП БССР імя А. Куляшова (1988) за кнігу лірыкі «Каханне».
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994) – за кнігу паэзіі «Люстэрка для самотнай».
Бібліятка мікрараена Быхаў-1 да юбілею пісьменніцы падрыхтавала віртуальную кніжную выставу “Я з душы сваей вырвала слова…”
Прапануем вашай увазе некаторыя з вядомых кніг аўтара. Чакаем вас у бібліятэцы, будзем рады сустрэчы з вамі!
Источник