Карабель вясны
Минск: Мастацкая літаратура , 1980 г.
Формат: 84×108/32 (130×200 мм)
Ілюстрацыя на вокладцы і ўнутраныя ілюстрацыі Л.І. Зяневіч.
- Рыгор Ігнаценка. Прадмова (произведение (прочее)), стр. 3
- Рыгор Ігнаценка. Жыта каласіцца (микрорассказ), стр. 4-5
- Рыгор Ігнаценка. 3 агню ды ў полымя (микрорассказ), стр. 5-7
- Рыгор Ігнаценка. Лежневы фіялкі (микрорассказ), стр. 7-8
- Рыгор Ігнаценка. Каварны спявак (микрорассказ), стр. 8-9
- Рыгор Ігнаценка. Гняздо галубоў (микрорассказ), стр. 10-11
- Рыгор Ігнаценка. Страшныя венікі (микрорассказ), стр. 11-12
- Рыгор Ігнаценка. Лісічкі (микрорассказ), стр. 12-13
- Рыгор Ігнаценка. Маўклівая зязюля (микрорассказ), стр. 13-15
- Рыгор Ігнаценка. Начныя грыбы (микрорассказ), стр. 15-16
- Рыгор Ігнаценка. Цырк на балоце (микрорассказ), стр. 16-18
- Рыгор Ігнаценка. Рамонкавае поле (микрорассказ), стр. 18-19
- Рыгор Ігнаценка. Маці (микрорассказ), стр. 19-20
- Рыгор Ігнаценка. Хітрыя цецерукі (микрорассказ), стр. 20-21
- Рыгор Ігнаценка. Песня (микрорассказ), стр. 21-22
- Рыгор Ігнаценка. Лістапад (микрорассказ), стр. 22-23
- Рыгор Ігнаценка. Нахлебніца (микрорассказ), стр. 23-25
- Рыгор Ігнаценка. Развітальная песня (микрорассказ), стр. 25-26
- Рыгор Ігнаценка. Прадбачлівы верабей (микрорассказ), стр. 26-27
- Рыгор Ігнаценка. Снегіры (микрорассказ), стр. 27-28
- Рыгор Ігнаценка. Каралеўская дзічына (микрорассказ), стр. 28-29
- Рыгор Ігнаценка. Апошні лісток (микрорассказ), стр. 29-30
- Рыгор Ігнаценка. Маладая зіма (микрорассказ), стр. 30-31
- Рыгор Ігнаценка. Падлёдная рыбалка (микрорассказ), стр. 31-33
- Рыгор Ігнаценка. Лясныя дамочкі (микрорассказ), стр. 33-34
- Рыгор Ігнаценка. Зімовая лазня (микрорассказ), стр. 34-35
- Рыгор Ігнаценка. Незвычайная сустрэча (микрорассказ), стр. 35-36
- Рыгор Ігнаценка. Ранняя птушка (микрорассказ), стр. 36-38
- Рыгор Ігнаценка. Першы раўчук (микрорассказ), стр. 39
- Рыгор Ігнаценка. Карабель вясны (микрорассказ), стр. 39-40
- Рыгор Ігнаценка. Голы лес (микрорассказ), стр. 40-41
- Рыгор Ігнаценка. Рух часу (микрорассказ), стр. 41-42
- Рыгор Ігнаценка. Цудадзейнае дрэва (микрорассказ), стр. 42-43
- Рыгор Ігнаценка. Алешына (микрорассказ), стр. 43-44
- Рыгор Ігнаценка. Гасцінец (микрорассказ), стр. 44-46
- Рыгор Ігнаценка. Зялёныя сцягі (микрорассказ), стр. 46-47
- Рыгор Ігнаценка. Малінаўка (микрорассказ), стр. 47-48
- Рыгор Ігнаценка. Ластаўкі (микрорассказ), стр. 48-49
- Рыгор Ігнаценка. Веснавыя грыбы (микрорассказ), стр. 49-50
- Рыгор Ігнаценка. Жнівеньскія лугі (рассказ), стр. 50-53
- Рыгор Ігнаценка. Жывыя барометры (микрорассказ), стр. 53-54
- Рыгор Ігнаценка. Апошні ўзлёт чаплі (микрорассказ), стр. 54-55
- Рыгор Ігнаценка. Начныя шорахі (рассказ), стр. 56-60
- Рыгор Ігнаценка. Ларывонава сажалка (микрорассказ), стр. 60-62
Информация об издании предоставлена: ChitaemDetyam
Источник
Рыгор Ігнаценка — Бабіна лета
Другі тыдзень запар ідзе дождж. Цярушыць і цярушыць, быццам праз сіта. А то часам і ветрам пацягне, ды такім халодным, што пальцы пачынаюць дубець. Здаецца, яшчэ тыдзень-другі – і на змену дажджу пасыплецца снег, ляжа на зямлю мяккім пухам.
Але зусім нечакана дождж перастаў ісці. Выбліснула сонейка. І ўсё навокал ажыло і павесялела.
Дні стаяць ціхія, сонечныя, поўныя мяккай задуменнасці і хараства. У паветры плавае павуцінне. Тонкія серабрыстыя валаконцы асядаюць на зямлю, чапляюцца за хмызы, платы, быльнёг. Зямля набывае матава-белы колер, а валаконцы ўсё ткуцца. Паглядзіш у бязмежнае блакітнае асенняе неба і раптам падасца, быццам вось-вось з яго зараз сыпануцца на зямлю чароўныя песні палявых жаваранкаў.
«Бабіна лета настала», – з замілаваннем кажуць у народзе аб гэтай пары восені.
Адчуўшы цяпло, ажываюць шматлікія заснуўшыя было на зіму насякомыя. Зноў з’яўляюцца стракатыя матылькі, мітусяцца ля чыстых люстраных лужын на лясных дарогах хуткакрылыя стракозы, вылазяць з хадоў-лабірынтаў пагрэцца на сонейку лясныя мурашкі. А часам нават прагудзе над адзінокай кветкай калматы чмель, забалбоча на ўзлессі цецярук-касач.
Нішто жывое не траціць цяпер дарэмна гэтых апошніх залатых дзянькоў. Хто прадбачліва назапашвае на зіму кармы, хто спяшаецца цёплае жыллё ўладкаваць, хто проста жыруе, набіраецца сілы.
Большасць птушак ужо адляцела. Ранкамі ў асеннім небе можна пачуць толькі трубныя галасы апошніх журавоў. Гэтае журботнае курлыканне крылатых вандроўнікаў нельга слухаць без хвалявання. І наўрад ці знойдзецца чалавек, які, пачуўшы гэтыя развітальныя крыкі ў небе, не падыме галавы, не праводзіць журавоў доўгім позіркам.
Але кароткія яны, гэтыя залатыя дзянькі бабінага лета. Глядзіш – зноў схавалася за хмары сонца, падзьмулі вятры, зачасцілі дажджы. І зноў пахаваліся кудысьці падманутыя цяплом усялякія кузуркі, стракозы, мурашкі. У лесе стала ціха і няўтульна.
Бывай, залатая восень!
Источник
Рыгор Ігнаценка — Грыбнік
Грыбы сёлета з’явіліся са спазненнем. Але затое – колькі! Людзі носяць кашамі, кашолкамі, вёдрамі, а іх усё не меншае.
Надышла восень. Ранкамі серабрысты іней дзе-нідзе на страхах забялеў, а грыбы ўсё растуць. Ды якія грыбы! Найбольш баравікі і падасінавікі.
Назбіраў я гэты раз кашолку маладзенькіх падасінавікаў ды іду сабе дахаты. Бачу – бярозавы гаёк. Дай, думаю, зазірну, як там з грыбамі. Зайшоў і вачам не паверыў: баравікоў – хоць касу закладвай.
Што рабіць? Мая кашолка поўная падасінавікаў, але ж і баравікоў шкода пакідаць.
Пастаяў трохі, падумаў, потым высыпаў падасінавікі пад елачку, каб пасля забраць, ды пачаў баравікі збіраць. Пахадзіў па бярэзніку – зноў поўная кашолка.
Прыходжу назаўтра на знаёмае месца. Зірк – нехта мае грыбы на вываратні расклаў. Да таго ж – усе ўгору шапачкамі. Гэта на выпадак дажджу, каб не намоклі.
«Вось табе і на!» – падзівіўся я і прысеў побач на пень. – Хто ж гэта пагаспадарыў тут? Каму мае падасінавічкі спатрэбіліся?»
Я ведаў, што вавёркі любяць грыбы. Нават сушаць на зіму. Але ж яны іх чапляюць на сучках і галінках дрэў. А гэтыя ляжаць на вываратні.
Нечакана ззаду нехта затупаў. Паварочваюся, ажно з залацістага бузінніку нетаропка барсук выходзіць. Мяне ён не бачыць і шыбуе проста да елачкі, дзе засталося яшчэ некалькі маіх падасінавічкаў. Бярэ асцярожна адзін грыбок у зубы і – да вываратня. Паклаў угору шапачкай на шурпатую кару дрэва і за другім патрухаў. Носіць звярок мае грыбы ды задаволена носам сапе.
Нарэшце, на пятым ці мо на шостым заходзе, барсук падслепаватымі вочкамі зірнуў на мяне, спалохана фыркнуў, выпусціў з зубоў грыб, крутануўся – і ў хмызняк. Толькі сухое лісце зашамацела.
Пасмяяўся я з грыбніка і ціха падаўся ў другі бок. Навошта мне гэтыя грыбы? Ці ж мала іх у лесе? Пахаджу якую гадзіну-другую і назбіраю маладзенькіх баравічкоў. А падасінавікі няхай барсуку застаюцца. Халоднай зімою спатрэбяцца.
Источник
Рыгор Ігнаценка — Ягады пад снегам
Не раз прыкмячаў багатыя журавінавыя мясцінкі, каб потым, узімку, раскапаць снег і набраць ягад. Але колькі ні капаў, ягад не знаходзіў. Ці хто з вяскоўцаў раней трапляў на мой неруш, ці птушкі якія з’ядалі – не ведаю.
Тады я інакш зрабіў. Назбіраў галінак і шчыльна заслаў імі багатую на журавіны лапінку. I чалавек не заўважыць, і птушка не падлезе.
Зіма доўгая. Ягады, назапашаныя ўвосень, на капусту-шаткаванку скарысталі ды на кісель. Паступова перанесліся яблыкі з гарышча. Нават мёрзлыя і тыя падабраліся. У сярэдзіне зімы рэдка ў каго добры яблык знойдзеш.
Прыйшоў час журавін. Рукзак за плечы, на лыжы – і на знаёмае балота.
Вось і хвойка з меткай – пасмай сухога моху, прывязанага да ствала. Не спяшаючыся разграбаю снег. Дабіраюся да галінак, уздзіраю іх, і – о цуд! – перада мной рыжы мяккі машок, а на ім, нібы дарагія каралі, журавіны гараць. Асцярожна бяру ў пальцы. Яны халодныя, мёрзлыя. Кідаю ў цэлафанавы мяшэчак ягаду за ягадай – звіняць, як крышталікі. Не паспеў і паўмяшэчка набраць, як ужо і госця з’явілася – сойка. Села на вершалінку хвойкі, узбуджана закрычала: «А мне! А мне!» Жоўта-сінім агеньчыкам бліснула сінічка, скача, стараецца з-пад самых рук маіх журавінку выхапіць. Таксама, бач, кісленькага ёй захацелася. Потым даўгахвостая сарока прыляцела, затрашчала на ўсё балота: «Пак-кінь тр-ро-хі! Пак-кінь тр-ро-хі!»
Так я і зрабіў. Няхай, думаю, і сойка ягаду-другую здзяўбе, і сінічка з сарокай паласуюцца. А можа, яшчэ хто з лясных насельнікаў на гэту прагалінку завітае ды журавінамі пачастуецца. Зімою свежая ягада даражэйшая за цукерку.
Источник